Размер
До какого возраста платить алименты? Рассуждаем здесь
Play

До какого возраста платить алименты? Рассуждаем здесь

ПАДНЯЦЬ на абмеркаванне праблемы пар, якія знаходзяцца ў разводзе, а дакладней, утрымання іх дзяцей, падштурхнуў званок нашай чытачкі Вольгі. Жанчына лічыць несправядлівым заканадаўства, якое сёння рэгламентуе парадак выплаты аліментаў. Абедзве дачкі Вольгі вучацца ў ВНУ на платнай аснове. Пры дасягненні імі 18-гадовага ўзросту яна перастала атрымліваць аліменты ад былога мужа. Бацька дзяўчат дапамагаць ім вучыцца не хоча. Ён перакананы: калі, паводле заканадаўства, для яго закончылася гэтая «кабала», значыць, ён больш нічога нікому не абавязаны. Усе гэта так, але як жа наконт маральных абавязкаў? Што думаюць наконт гэтага тыя, хто таксама сутыкаўся з праблемай?

Ірына: — Прыкра, калі бацька ў такіх выпадках адмаўляецца дапамагчы вывучыцца, стаць на ногі сыну ці дачцы. У мяне, праўда, звязаныя з гэтым цяжкасці, — пройдзены этап. Спасылаючыя на тое, што, хаця дзецям і споўнілася па 18 гадоў, але яны — студэнты, я пісала заяву на месца работы былога мужа з просьбай працягваць пералічваць аліменты. Аднак мне адмовілі, паколькі гэта не прадугледжана заканадаўствам, а бацька не палічыў патрэбным далей дапамагаць дзецям. У выніку вышэйшую адукацыю сынам прыйшлося атрымліваць на завочным аддзяленні. На маю думку, нічога страшнага ў гэтым няма, проста дзеці ўбачылі, які ў іх бацька. Думаю, як ні мяняй заканадаўства, усё роўна знойдуцца пакрыўджаныя ці незадаволеныя: праблема не ў законе, а ў ступені адказнасці бацькоў за ўласных дзяцей. Жанчынам, якія самастойна ставяць дзяцей на ногі, наогул, трэба медаль даваць, а яны іншы раз саромеюцца прызнацца, што былыя мужы ў выхаванні не дапамагаюць.

Наталля: — Да 18 гадоў бацька павінен плаціць аліменты — значыць, да 18. Пакуль мой сын — школьнік, ад былога мужа я атрымліваю на яго каля 300 тысяч рублёў аліментаў (а многія атрымліваюць і таго менш). На атрыманне сярэдняй спецыяльнай ці вышэйшай адукацыі, ды яшчэ і на платнай аснове, гэтых грошай не хопіць: усё роўна на вучобу патрабуюцца куды большыя затраты. Адзінае выйсце, на мой погляд, проста заставацца ў нармальных адносінах з былым мужам, загадзя рыхтавацца да далейшага навучання дзіцяці, абмяркоўваць гэтае пытанне з бацькам, высветліць, ці можна разлічваць на яго дапамогу. Калі ж былы муж п’яніца і лайдак, лепш з ім наогул не мець спраў: выплаціць ён аліменты, а затым можа прад’явіць дзіцяці іск аб утрыманні сябе.

Алег Сяргеевіч: — Чамусьці ўсе заканадаўчыя акты накіраваны на асобу, якая плаціць аліменты. І няма ніводнага, які кантраляваў бы, як распараджаецца грашыма іх непасрэдны атрымальнік, ці сапраўды на дзіця трацяцца грошы. Ёсць жа розныя сітуацыі. Далёка не заўсёды разведзены бацька марыць ухіліцца ад утрымання дзіцяці. Але чамусьці грамадская думка заўсёды на баку маці, і дзіця пры разводзе суд у большасці выпадкаў пакідае з ёй. Замест павышэння ўзроставай планкі выплаты аліментаў я прапанаваў бы разгледзець, як варыянт, адкрыццё рахунку на дзіця. Няхай бы частка сумы, якую выплачвае бацька, выкарыстоўвалася для штодзённых патрэб, а астатняй папаўняўся рахунак. Так да паўналецця назбіраліся б грошы, якімі дзіця і змагло скарыстацца падчас далейшай вучобы. Я, напрыклад, за год выплачваю аліментаў на суму каля 1200 долараў ЗША. Калі хаця б палову гэтых грошай класці на рахунак, то мая дачка па дасягненні 18-гадовага ўзросту мела б прыкладна 10 тысяч долараў ЗША.

Надзея Міхайлаўна СТАНКЕВІЧ, в.а. загадчыцы юрыдычнай кансультацыі: — З падобнай жыццёвай праблемай я сутыкнулася некалькі гадоў таму. Маці двух непаўналетніх дзяцей скар-дзілася, што яе былы муж ездзіць на заробкі ў Расію, рэальныя працоўныя даходы ўтойвае, а ў выніку яна атрымлівае ад яго на дзяцей мізэрныя сумы. Са злосці жанчына кінула фразу: маўляў, тыя, у каго мужы паміраюць, у больш выгадным становішчы аказваюцца, хоць пенсію ад дзяржавы па страце кармільца нармальную атрымліваюць. Як гэта ні жорстка было сказана, але сапраўды так атрымліваецца. Звярніце ўвагу, існуючае заканадаўства прадугледжвае абавязак бацькоў па выплаце аліментаў на ўтрыманне дзяцей да дасягнення імі 18-гадовага ўзросту. А вось пенсія па страце кармільца пры ўмове, што дзіця вучыцца, выплачваецца да 23-х гадоў. Відавочна, што па дасягненні паўналецця такія дзеці аказваюцца ў няроўных умовах. Іншы раз да нас звяртаюцца разведзеныя жанчыны, якія хочуць прад’явіць іск аб спагнанні з бацькі на дзіця, якому ўжо ёсць 18 гадоў, грошы на дадатковыя расходы, выкліканыя выключнымі абставінамі. На жаль, судовая практыка не адносіць навучанне да выключных выпадкаў. Такімі могуць прызнаць цяжкую хваробу, напрыклад, ці калецтва дзіцяці. Думаю, што дадзеная калізія можа быць вырашана толькі шляхам унясення змяненняў у заканадаўства. Падрыхтавала Марына ВАКУЛЬСКАЯ.

43 комментариев

А я поўнасцю падтрымліваю думку Алега Сяргеевіча. Бацька,калі плаціць аліменты ,ніколі не ведае, на што ідуць яго грошы(((Маці-адзіночка можа траціць іх і не на дзіця((( (вы разумееце, пра што я). Таму было б вельмі цудоўна і КАРЫСНА пералічваць грошы на рахунак , адкрыты спецыяльна для дзіцяці,

Рейтинг комментария: 0 0

Полный бред. 1. На что растить ребенка до 18 лет? 2. Кто должен решать на что тратить деньги, если счетом можно пользоваться до достижения 18 лет? 3. К 18-летию ребенка отложенные папочкой денежки обесценятся. 4. Если бывшая жена уже настолько не вызывает доверия: добро пожаловать в суд! Отсудите ребенка и пусть алименты вам платит она. Если же она адекватная женщина, то позвольте ей самой распоряжаться деньгами.

Рейтинг комментария: 0 0

Во-первых, надо определиться почему суды оставляют ребёнка с матерью, хотя по закону муж и жена имеют в суде при разводе изначально равные на него права. Это я к цитате про «Отсудите ребенка и пусть алименты вам платит она». Поэтому, Людмила, для начала, не стоит смешить тапочки и заниматься инфантильным словоблудием.

Рейтинг комментария: 0 0

Вот пока вы не «определитесь» с судами, платите алименты как положено).

Рейтинг комментария: 0 0

Что и требовалось доказать — в обществе налицо законодательная дискриминация мужчин и процветающий феминизм! )))

Рейтинг комментария: 0 0

Далеко не так!!В этой ситуации я полностью «за» мужчин. Мой брат,например, платит офигенные алименты!Хотя женат он не был и вообще ничё не знал , что у него есть ребенок, пока последнему не исполнилось 2.5 года. Да-да!Ребёнок был записан на левое отчество!!А когда мамаша догнала,что в 3 года она перестанет получать и пособие, и доплату как матери-одиночке, она быстренько смекнула и подала на алименты((((( А брат-то только вот женился, ему этот ребёнок как снег на голову.Да и жена молодая….Ну а «мамаша» сама даже не пришла к нам,всё решалось чисто через суд,где она заявила,что ей от брата ничё не нужно))))))Дайте мол положенные алименты…Ну вот и получает се 800 тыс))))Одевается хорошо,не работает……..А ребёнок—-….

Рейтинг комментария: 0 0

Ирина, если он платит такие алименты, то у него остаётся, по идее, 2400 тыщ. быров. Ему с семьёй этого мало, и его жаба душит, что такие большие алименты удерживаются? ))) Если да, то он, извините меня, зажрался! ))) А, во-вторых, если уже ему это настолько влом, то по достижении пенсионного возраста, Ваш брателло имеет право взыскать со своего ребёнка алименты уже на своё содержание. Так, что баш на баш! ))) Главное, дожить бы до пенсии. ))) А, если серьёзно, то законодательство у нас в этой области, конечно, шо ппц! Рассмотрим пример. Мой приятель подпадает под сокращение. При этом ему выплачивают пособие в размере трёхмесячной (или шести — честно говоря, не помню) заработной платы. Правда, опять же, не помню — месячная з/п это или оклад? Но суть не в этом. По нашему законодательству от этой суммы он платит 25% алиментов. Но, ведь, пособие, как я понимаю, и дают на три месяца, чтобы у человека было время найти и устроиться на новую работу. Но алогичность ситуации в том, что срок начисления задолженности по алиментам наступает с первого дня невыхода на работу! Но почему? Ведь, логично, что отец сделал, так сказать, трёхмесячную предоплату по алиментам, а задолженность всё равно начисляется в случае, если он в течение этих трёх месяцев на работу не устроился. Какой-то бред, на мой взгляд. То же самое касается и ситуации, когда человек при увольнении получает компенсацию за неиспользованный отпуск.

📎📎📎📎📎📎📎📎📎📎